Нясвіжац затрымаў жанчыну-кіроўцу, якая збіла дзяўчынку
Цаною пашкоджання свайго аўто.
21.11.2011 / 14:28
Здарэнне адбылося ў першай палове дня 21 лістапада ў Нясвіжы. На пешаходным пераходзе аўтамабіль, якім кіравала жанчына з пасёлка Гарадзея, збіў шасцігадовую дзяўчынку. Кіроўца спрабавала ўцячы з месца здарэння.
Гэта ўбачыў адзін з жыхароў Нясвіжа. На сваім аўто ён дагнаў парушальніцу, падрэзаў яе машыну і вымусіў спыніцца. Мужчына пашкодзіў сваю машыну, але выплата страхоўкі ў такім выпадку не прадугледжваецца.