Казіно ў езуіцкіх мурох

З канца 1990-х стаіць у цэнтры Воршы закансэрваваным будынак былой езуіцкай калегіі.

24.02.2006 / 11:51

150 гадоў там месьцілася вязьніца. Пасьля яе закрыцьця ў будынку меркавалі зрабіць мастацкі ды экалягічны музэі, адчыніць мастацкія майстэрні, кавярні. Але не было грошай. Хіба ў 2000 г., калі побач мусіў праехаць А.Лукашэнка, будынак пафарбавалі ды зрабілі дах. Няма фінансаў і сёньня. Старшыня гарвыканкаму Валер Шабадалаў зьвярнуўся да прадпрымальнікаў з прапановай узяць будынак калегіі у доўгатэрміновую арэнду. Замест культурнага цэнтру тут плянуюць зрабіць спартовы або забаўляльны комплекс. Ахвотных пакуль няма.

Яўген Жарнасек, Ворша