Журналіст «Совбеліі» Ігар Кольчанка: «Мой любімы замежны журналіст — Ларыса Латыніна»
даслала чытачка
25.11.2011 / 08:56
У аўторак 22 лістапада палітычны аглядальнік дзяржаўнай газеты «СБ. Беларусь сегодня» Ігар Кольчанка даваў
Калі студэнты запыталіся ў Ігара, якіх замежных журналістаў ён чытае часцей за ўсё, на творчасць каго з іх арыентуецца, ён доўга не мог знайсці адказу. А пасля няўпэўненым голасам адказаў: «Ларыса Латыніна… чулі про такую?»
…Дзевяцікратная алімпійская чэмпіёнка гімнастка Ларыса Латыніна, напэўна, здзівілася б, калі даведалася, што мае досвед журналісцкай працы.
Насамрэч Ігар Кольчанка зрабіў памылку, няправільна назваўшы імя вядомай расейскай публіцысткі, журналісткі «Эха Москвы», «Новой газеты», «Газеты. Ру» і іншых СМІ Юліі Латынінай.