Мілер: У пятніцу 100% забярэм «Белтрансгаз»
25.11.2011 / 09:55
Кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер пацвердзіў, што 25 лістапада ў Маскве будзе падпісана пагадненне аб куплі газавым холдынгам другой паловы акцый «Белтрансгазу».
«Заўтра 100% забярэм «Белтрансгазу», — заявіў Мілер у чацвер у Петразаводску, паведаміла РІА Новости.
На пытанне, якіх пагадненняў можна будзе чакаць ад перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам, Мілер адказаў: «Там будзе падпісанне». Ён не стаў адказваць на пытанне, ці знізіць Расія цану на газ, што пастаўляецца ў Беларусь: «Заўтра пра ўсё даведаецеся».