Выбары прэзідэнта Расіі прызначаныя на 4 сакавіка

25.11.2011 / 10:00

На пасяджэнні ў пятніцу Савет Федэрацыі Расіі прызначыў дату выбараў прэзідэнта: галасаванне адбудзецца 4 сакавіка 2012 года.

«Менавіта Савет Федэрацыі, з’яўляючыся палатай вышэйшага заканадаўчага органа, у рамках сваіх канстытуцыйных паўнамоцтваў прызначае дату выбараў прэзідэнта РФ», — нагадаў сенатарам кіраўнік камітэта па канстытуцыйным заканадаўстве Аляксей Аляксандраў.