Як спецназ прымушаў мяне зняць шалік з нацыянальнай сімволікай
з пошты Рэдакцыі
Выпадак на матчы БАТЭ-«Вікторыя»
25.11.2011 / 10:44
Хацеў бы расказаць пра выпадак на матчы БАТЭ — «Вікторыя».
Даўно хацеў набыць шалік нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе, але не зялёны, а
толькі ў адной з пяці палатак, што рэалізуюць футбольную атрыбутыку, знайшоўся такі шалік, і тое апошні! Астатнія прадаўцы на маё пытанне: «Вам што, забаранілі іх прадаваць?» — адказвалі аднастайна: «Тыпу таго».
Дык вось, на матчы з «Міланам» усё было, скажам так, добра… Але на гульні з «Вікторыяй» я быў страшэнна здзіўлены. Перад матчам, ужо на сектары, калі я накінуў гэты шалік на куртку,
да мяне падышоў старшына спецназа і запатрабаваў зняць яго, спасылаючыся на нейкі загад, што такія шалікі забароненыя! На маю просьбу загад, натуральна, не паказалі. Я атрымаў адказ: «Я вас папярэдзіў».Давялося зняць шалік — бацька ўгаварыў…
А калі я ўсё ж зноў надзеў «варожы» шалік, да мяне падышоў спецназавец, зноў з просьбай зняць яго. Яму было гадоў 20, мне стала шкада яго — у вачах было разуменне маразму аддадзенага яму загаду. Калі ён не выканае загад свайго начальніка, ён панясе пакаранне. І так у нас усюды. Гэтая страшная сістэма працуе на страху і запалохванні.
У святле нядаўніх судоў у краіне не захацелася атрымаць 15 сутак… Бо лёгка ўсё павярнулі б так, што я лаяўся матам, гэта ў нас проста.