У Беларусі ўзмацняецца прыгоннае права
Гродзенскі аблвыканкам загадаў прадпрыемствам забараніць «звальненне па пагадненні бакоў».
25.11.2011 / 11:08
Сярэдні заробак беларусаў у кастрычніку склаў 2 млн 318 тыс. рублёў. У параўнанні з пачаткам года даходы беларусаў у даляравым эквіваленце рэзка ўпалі. Калі ў студзені, атрымліваючы зарплату за снежань
У сувязі з рэзкім падзеннем даходаў беларусы пачалі масава выязджаць для працаўладкавання за мяжу. Аднак мясцовыя ўлады ставяць разнастайныя бар’еры, каб перашкодзіць ад’езду беларускіх спецыялістаў у іншыя краіны.
Аблвыканкам прадпісвае «арганізаваць дзейсны кантроль і маніторынг за сітуацыяй у сферы працоўнай міграцыі з прыняццем аператыўных мер па недапушчэнні пагаршэння кадравага забяспечання падпарадкаванай арганізацыі».
Аблвыканкам прапаноўвае «забяспечыць прапрацоўку мерапрыемстваў, накіраваных на замацаванне кадраў» на месцах. А менавіта: «шляхам пашырэння сацыяльнага пакета, забяспечання службовым жыллём, павелічэння кампенсацыйных выплат расходаў па найме жылля». Уражвае апошняя ініцыятыва аблвыканкама —
«абмежаваць звальненне работнiкаў па дамове бакоў».
Свой ліст Гродзенскі аблвыканкам накіраваў кіраўнікам дзяржарганізацый 21 лістапада. «Звесткі аб прынятых мерах» па рэалізацыі прапановаў аблвыканкама бюджэтныя арганізацыі павінныя будуць падаць да 12 снежня.
Пасля азнаямлення з вышэйпералічанымі метадамі «стымулявання» наёмных спецыялістаў успамінаюцца часы прыгоннага права.
Ініцыятыва «абмежаваць звальненне работнiкаў па дамове бакоў» фактычна прадугледжвае адмову ў звальненні з боку наймальніка альбо нават пакаранне падначаленага за жаданне памяняць працадаўцу.