Урад вернецца да дзяржрэгулявання цэнаў
Пра гэта заявіў
25.11.2011 / 11:21
Урад мае намер вярнуцца да дзяржаўнага рэгулявання цэнаў. Як паведаміў 24 лістапада
«Цяпер свабодныя цэнаў, але мы бачым, што адбываецца: у вытворцаў тавар па адной цане, а ў гандлі ў два разы вышэйшы. Дык хто ж павінен зарабляць: вытворца або пасярэднікі?»
Паводле словаў Калініна, пытанні свабоднага цэнаўтварэння, «на жаль, у рэспубліцы не склаліся, таму прыходзіцца асобныя групы прадуктаў і прамтавараў вяртаць на рэгуляваныя цэны».Гэта ў першую чаргу закране асноўныя групы тавараў штодзённага попыту.
Такая мера, паведаміў Калінін, будзе закладзена ў праграму сацыяльнай абароны насельніцтва, якую плануецца прыняць да канца года.
Акрамя гэтага, праграма ўключае мерапрыемствы, якія «дадуць магчымасць людзям больш зарабіць», дадаў
Калінін таксама паведаміў аб запланаваным павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду і значным павышэнні памеру мінімальнай заработнай платы.
Акрамя таго, адзначыў ён, унесены прапановы па падтрымцы грамадзян, якія будуюць жыллё. Калі ў сям’і ёсць адзін працуючы, а жонка знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, то яны атрымаюць адтэрміноўку ў пагашэнні крэдыту да моманту выхаду на працу жонкі.