Галыгін і «Лепрыконсы»: альбом дзеля пацехі ўласнай
Слухаць іх «Подарок» з музычнага гледзішча — праца нялёгкая.
25.11.2011 / 11:22
Гумарыст і
час «Лепрыкаў» яўна сышоў, а час Вадзіка як вакаліста банды яшчэ, відаць, не прыйшоў. Таму слухаць іх альбом з музычнага гледзішча — праца нялёгкая.
Сяброўскія пасядзелкі Галыгіна і Міцько ператварыліся ў паўнавартасны музычны
Тое, што пачыналася як унутрыкарпаратыўны жарт, нечакана набыло форму і змест.Атрымаўся альбом «падарункаў» улюбёным артыстам — 12 трэкаў, кожны з якіх можна суаднесці з творчасцю таго ці іншага выканаўцы.
Галыгін кланяецца ў ногі Depeche Mode, «Технологии», «Ляпісам» дарэформеннага перыяду ды нейкай блатаце.З уліку таго, што да яго песняў было вырашана дадаць яшчэ тры творы Іллі, дык гэта яшчэ і паклон уласна «Лепрыконсам». Музыкам адразу хочацца падзякаваць за тое, што яны не ўзяліся перапяваць свае ўлюбёныя кампазіцыі чужых выканаўцаў. Тады б іх праца была смеху вартая ў літаральным сэнсе.
Можа, дзе на глыбіні падсвядомасці і кранаюць гэтыя халодныя клавішныя ў «Не было» і трохі ўсміхае прысвячэньне Брэгавічу «Обманіла, поджвела», праспяваная на невядомай мове. Зрэшты, мяркуючы з водгукаў, аўтараў альбома, яны і самі да свайго альбома сур’ёзна не ставяцца.
«Подарок» — лёгкая праграмка для ўласнай пацехі ды імаверных карпаратываў, альбом някепскіх часам стылізацыяў, якія маюць на мэце толькі адно — узняць настрой тым, хто прасякнуты харызмай Вадзіка ды Іллі.
Вадзім Галыгін і «Лепрыконсы» — Подарок,