64 праваабарончыя арганізацыі патрабуюць вызвалення Бяляцкага
25.11.2011 / 11:32
64 праваабарончыя арганізацыі з усяго свету выступілі з лістом, у якім заклікаюць беларускія ўлады неадкладна зняць усе абвінавачванні супраць Алеся Бяляцкага і спыніць яго крымінальны пераслед.
«Мы лічым, што Алесь Бяляцкі быў пакараны за свой законны ўдзел у справе абароны правоў чалавека ў Беларусі. Пазоў супраць Алеся Бяляцкага — гэта яшчэ адзін крок беларускіх уладаў супраць праваабаронцаў, каб паспрабаваць прымусіць замаўчаць галасы, якія нагадваюць пра абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека».
Тэкст ліста змешчаны на сайце Міжнароднага дома правоў чалавека.