У судзе над Яўдахам зноў перапынак
Магчыма, да наступнага года.
25.11.2011 / 11:58
Як паведаміў Алесь Яўдаха, апошняе пасяджэнне было 24 лістапада.
Суддзя Шаграй прызначыла дзве экспертызы. Адна павінна палічыць наноў суму нібыта незаконнага атрыманага даходу. А другая праверыць, ці почырк на дакументах аб атрыманні грошай належыць Алесю Яўдаху.
Алесь лічыць, што не меней, чым праз месяц працэс адновіцца. Верагодна, што ўжо толькі ў наступным годзе.
Заснавальніка сервісу «Кнігі — поштай» Алеся Яўдаху вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці паводле ч.1 арт. 233 КК. Згодна закону яму пагражае штраф, або пазбаўленне права займаць пэўныя пасады, або займацца пэўнай дзейнасцю, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне свабоды да двух гадоў, або пазбаўленне свабоды да трох год.