Гандбол. «Дынама» выйграла ў гасцях у «Нанта»

27.11.2011 / 11:29

У 3-м раўндзе Кубка Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі мужчынскае мінскае «Дынама» ў першым матчы выйграла ў гасцях у французскага «Нанта» з лікам 32:28 (першы тайм — 15:14).

Матч у адказ пройдзе 4 снежня ў Палацы спорту. Пачатак, а 14-й. Білеты — па 10 000.

«Дынама» пачынала еўракубкавы сезон у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, але прайграла ў вырашальным паядынку і адправілася ў Кубак ЕГФ. Перад сталічным клубам пастаўлена задача выйграць другі па прэстыжнасці трафей. Летась «Дынама» выступала ў групавым турніры гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Сёлета перад «Дынама» пастаўлена задача выйграць Кубак ЕГФ.

***

У 1/16 фіналу Кубка Кубкаў БГК імя Мяшкова ў першым матчы выйграў у Брэсце ў македонскага «Пелістара» 27:20. Гульня ў адказ — 3 снежня.

У Кубку выкліку магілёўскі «Машэка» прайграў у гасцях баснійскаму «Градачацу» 21:32. Сёння там жа ў Босніі пройдзе матч у адказ.

nn.by