Ліга арабскіх дзяржаў уводзіць санкцыі супраць Сірыі

Замарожванне банкаўскіх рахункаў, спыненне фінансавых аперацый з Цэнтрабанкам Сірыі, забарона на ўезд.

27.11.2011 / 18:22

Ліга арабскіх дзяржаў у нядзелю абвясціла аб рашэнні ўвесці шэраг эканамічных санкцый супраць Сірыі, дзе ў выніку сутыкненняў дэманстрантаў з урадавымі войскамі загінула ўжо каля 3,5 тысяч чалавек.

Санкцыі, узгодненыя на пасяджэнні міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў ЛАД, прадугледжваюць замарожванне банкаўскіх рахункаў сірыйскіх чыноўнікаў, спыненне фінансавых аперацый з цэнтральным банкам Сірыі.

Акрамя таго, будзе ўстаноўлена забарона на ўезд на тэрыторыю краін ЛАД шэрагу афіцыйных асобаў Сірыі, паведаміў журналістам прадстаўнік катарскай дэлегацыі па завяршэнні паседжання.