Беларускі балет гастралюе па Еўропе

28.11.2011 / 11:12

Балетная трупа Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі гастралюе па Еўропе, паведаміла вядучы рэдактар тэатра Вольга Савіцкая.

Гастролі ў Іспаніі прадоўжацца да 28 лістапада. Паказы спектакляў «Сільфіда» і «Лебядзінае возера» праходзяць у гарадах Сарагоса, Тараса, Памплона. Галоўныя партыі выконваюць Вольга Гайко, Людміла Кудраўцава, Марына Вежнавец, Ігар Артамонаў, Алег Яромкін, Антон Краўчанка, Канстанцін Геронік, Ігар Аношка. Гастролі ў Германіі і Аўстрыі пачнуцца 13 снежня і прадоўжацца да сярэдзіны лютага са спектаклямі «Лебядзінае возера» і «Шчаўкунок».