Паўлу Шарамету — 40 гадоў
28.11.2011 / 11:24
28 лістапада спаўняецца 40 гадоў журналісту Паўлу Шарамету. Талент прабіваецца змоладу: ён пачынаў сваю працу зусім маладым на тады яшчэ напаўсвабодным БТ. Пасля рэдагаваў «Белорусскую деловую газету». Калі яго як карэспандэнта расійскага тэлеканала ОРТ з Беларусі выціснулі ў Маскву, зрабіў яскравую кар’еру на расійскім ТВ.
Але не застаўся ў «расійскай сферы», вярнуўся ў «Беларусь бяз межаў», стварыўшы сайт «Беларускі партызан», які стаў адной з самых папулярныхВыданне выклікае зубоўны скрыгат у лукашэнкаўцаў, яны спрабавалі задушыць яго ператрусамі, пасля распачалі кампанію цкавання ў лукашэнкаўскіх СМІ, але гэта толькі дадало «Партызану» аўтараў і вядомасці.інтэрнэт-газет Беларусі.