Лукашэнка хоча быць прэзыдэнтам чацьвёрты тэрмін

Пра гэта ён заявіў у інтэрвію агенцтву "Ройтэрз".

07.02.2007 / 20:53

Аб гэтым ён заявіў 6 лютага ў інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву Рэйтэр. «Яны [выбары] будуць праз чатыры гады, дай Бог мне выканаць тое, што я абяцаў свайму народу. Калі я гэта зраблю, калі я буду па‑ранейшаму энэргічным, здаровым чалавекам, адыходзіць ад палітычнай барацьбы я не зьбіраюся», — сказаў прэзыдэнт.

Лукашэнка ўпершыню стаў прэзыдэнтам у 1994 годзе. Ён падоўжыў свае паўнамоцтвы ў 1996-м. Пасьля былі "элегантныя перамогі" 2001 і 2006 гадоў.

МБ