Дэманстранты ў Маскве пратэставалі пад «Ляпісаў»

06.12.2011 / 10:05

У панядзелак у Маскве прайшла шматтысячная акцыя пратэсту на вынікі выбараў у Дзярждуму.

Пасля санкцыянаванага мітынгу нязгодныя з вынікамі выбараў вырашылі прайсці з дэманстрацыяй па сталіцы Расіі. Прарваўшы паліцэйскае ачапленне, яны былі сустрэтыя ўнутранамі войскамі. Былі затрыманыя 300 чалавек.

Цікава, што перад мітынгам, сярод іншага, гучалі песні беларускага гурта, што зараз з поспехам гастралюе па Расіі, «Ляпіса Трубяцкога».

nn.by