Трактар збіў 85-гадовую бабулю на пешаходным пераходзе ў Мінску

Яна пераходзіла дарогу на зялёнае святло.

06.12.2011 / 11:41

Трактар ​​збіў пажылую жанчыну на пешаходным пераходзе ў Мінску.

ДТЗ адбылося днём 5 снежня на скрыжаванні вуліц В. Харужай і М. Багдановіча. МТЗ-82 з прычэпам паварочваў направа на зялёны сігнал святлафора і збіў жанчыну 1926 года нараджэння, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе таксама на зялёнае святло.

Пацярпелую шпіталізавалі ў рэанімацыю. Медыкі дыягнаставалі ў яе адкрытую чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені, удар галаўнога мозгу, пералом патылічнай косткі з пераходам на падставу чэрапа, а таксама удар жывата.