На таргах рубель умацаваўся да еўра на 80 рублёў

Курс даляра застаўся на ранейшым узроўні — 8 560 рублёў.

06.12.2011 / 12:08

На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 6 снежня беларускі рубель умацаваў пазіцыі да еўра і расійскага рубля, застаўшыся на ранейшым узроўні да даляра.

Курс даляра застаўся на ранейшым узроўні — 8 560 рублёў. Заяўкі на продаж склалі 103,761 млн, на набыццё — 103,313 млн, выніковы аб’ём таргоў — 103,313 млн.

Еўра знізіўся на 80 рублёў да 11 420 рублёў (заяўкі на продаж склалі 19,984 млн, на набыццё — 17,669 млн, выніковы аб’ём таргоў — 17,669 млн).

Курс расійскага рубля знізіўся на 2 рублі да 275 беларускіх рублёў (заяўкі на продаж склалі 731,029 млн, на набыццё — 647,455 млн, выніковы аб’ём здзелак — 730,992 млн)