Нацбанк прагназуе курс даляра — 9 150 рублёў

Купюру ў 200 тыс. рублёў выпусцяць у пачатку 2012 года.

07.12.2011 / 13:19

Нацбанк Беларусі прагназуе ў 2012 годзе сярэднегадовы курс даляра на ўзроўні 9150 рублёў. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

Яна адзначыла, што сёлета сярэднегадавы курс даляра павінен скласці 8 600.

Таксама Ермакова паведаміла, што купюру ў 200 тыс. рублёў плануецца выпусціць у першым квартале 2012 года.