Начальнік Генштаба: Пастаўка «Іскандэраў» — справа часу

07.12.2011 / 17:30

Зенітныя ракетныя комплексы «Тор-М2» будуць пастаўленыя ў Беларусь у снежні.
Аб гэтым 7 снежня на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.

Паводле яго слоў, новыя сродкі СПА для Узброеных сіл Беларусі, якія будуць пастаўленыя з Расіі, ужо знаходзяцца ў дарозе. У бліжэйшы час яны паступяць на ўзбраенне ВПС і войскаў СПА Беларусі. Пра колькасць комплексаў Ціханоўскі не сказаў.

На пытанне, ці будуць у Беларусь пастаўленыя расійскія аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр», Ціханоўскі адказаў: «. Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь абсталёўваюцца, і будуць абсталёўвацца самым сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай.

Пастаўка „Іскандэраў“ — справа часу»
.

Начальнік Генштаба адзначыў «дастаткова сур’ёзныя» перспектывы пераабсталявання беларускай вайсковай авіяцыі.

Ён таксама паведаміў, што

ў гэтым годзе завершана распрацоўка новай радыёлакацыйнай станцыі «Раса», якая ў бліжэйшы час будзе прынятая на ўзбраенне.

Генерал-маёр праінфармаваў, што ў 2011 годзе ва Узброеныя сілы паступіла больш за сотню новых узораў ўзбраення і ваеннай тэхнікі.