Балгарыя ўзяла трубаадвод
08.12.2011 / 09:01
Балгарыя выходзіць з праекта нафтаправода Бургас — Александруполіс і верне 6,2 млн еўра назапашанай пазычанасці. Гатовай альтэрнатывы маршруту, па якім расійская нафта павінная ісці ў краіны Міжземнамор’я ў абыход турэцкіх праліваў, няма.Так што Расіі давядзецца пачынаць новы праект з нуля. Але эксперты лічаць, што рашэнне Балгарыі можа быць не канчатковым: раней яна ўжо пагражала выйсці з праекта.
Сафія прапануе скасаваць трохбаковую дамову па праекце, які Расія, Балгарыя і Грэцыя падпісалі ў 2007 годзе, пацвердзіў міністр эканомікі, энергетыкі і турызму Балгарыі Трайча Трайкаў.
Калі Афіны і Масква адмовяцца добраахвотна ануляваць пагадненне, Балгарыя праз 12 месяцаў адна пакіне праект, паведаміў міністр фінансаў Балгарыі Сімеон Дзянкаў. Ён не можа быць ажыццёўлены на ўмовах, ухваленых бакамі ў 2007 годзе, дадаў ён.
Аналіз, праведзены банкам Societe Generale, паказаў, што праект эканамічна немэтазгодны,растлумачыў прадстаўнік балгарскага ўрада, якога цытуе Reuters. Сафія яшчэ раз заявіла, што будаўніцтва трубы стварае экалагічныя рызыкі і выклікае незадаволенасць жыхароў, бо пагражае рыбалоўству і турызму.
«Мы не атрымлівалі афіцыйнага паведамлення аб выхадзе Балгарыі з праекту, — паведаміў прадстаўнік „Транснафты“ Ігар Дзёмін. — У Амстэрдаме 14 снежня адбудзецца сустрэча назіральнай рады
Асноўная задача трансбалканскага нафтаправода — разгрузка праліваў Басфор і Дарданелы, праходнасць якіх абцяжараная праз вялікую колькасць нафтавых танкераў.
Плануецца, што ў трубу будзе запампоўвацца расійская і казахстанская нафта, што дастаўляецца ў Бургас морам з Наварасійска. Далей яна мае транспартавацца ў Грэцыю, дзе частку яе плануецца адпраўляць на грэцкія НПЗ, а частку зноў загружаць у танкеры і накіроўваць у парты Міжземнага мора.
Калі Сафія пакіне праект не толькі як акцыянер, але выступіць і супраць пракладкі нафтаправода па сваёй тэрыторыі, ёй «давядзецца прывесці важкія аргументы, бо АУНА (ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе) яна ўхваліла», дадае прадстаўнік «Транснафты».
АУНА па праекце Бургас — Александруполіс Балгарыя тройчы апраўляла на дапрацоўку, ухваліла праект балгарскае міністэрства экалогіі толькі ў пачатку лістапада 2011. Але гэта не канчатковае рашэнне: АУНА яшчэ павінныя ўхваліць муніцыпалітэты.
Балгарыя тармозіць праект Бургас — Александруполіс ужо некалькі гадоў. Акрамя праблем з АУНА балгарскія ўлады заяўлялі, што ў краіны няма грошай на праект.
Балгарыя не фінансавала сваю частку праекта. На пачатак снежня пазычанасць складала 6,2 млн еўра. «Транснафта» ў сувязі з гэтым абяцала замарозіць праект да таго моманту, пакуль балгары не расплацяцца. У сераду балгарскія СМІ паведамляюлі, што Балгарыя ліквідуе гэтую пазычанасць.
Ці будзе Балгарыя выплачваць яшчэ
«Транснафта» можа ўзяць удзел у адным з такіх праектаў, напрыклад у Трансфракійскім нафтаправодзе, які павінен злучыць Чарнаморскае ўзбярэжжа Турцыі з турэцкім портам Сарас на Міжземным моры, адзначаў Баркоў. Гэты маршрут на 100 км карацейшы, чым Бургас — Александруполіс.
Але рэальнай альтэрнатывы маршруту Бургас — Александруполіс на дадзены момант няма, кажа кіраўнік Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Канстанцін Сіманаў. «Праблема праходнасці Басфора і Дарданелаў шмат у чым штучна створаная Турцыяй, якая кантралюе гэтыя пралівы, каб мець рычаг ціску — у першую чаргу на Расію, — кажа эксперт. — Такім чынам, праблема праліваў не эканамічная, а палітычная. І вырашаць яе шляхам будаўніцтва нафтаправодаў, якія праходзяць праз тэрыторыю Турцыі (Трансфракійскі нафтаправод або праект Самсун — Джэйхан), нельга».
Пракласці маршрут трубы ў абыход як Балгарыі, так і Турцыі цалкам рэальна, дадае эксперт: «Але гэта азначае зноў пачынаць усё з нуля, бо гатовай замены Бургасу — Александруполісу няма». Зрэшты, Сіманаў не выключае, што рашэнне Балгарыі яшчэ можа змяніцца, бо балгары ўжо неаднаразова пагражалі выйсці з праекта.