Polymetal стала першай расійскай кампаніяй у еўрапейскім індэксе FTSE 100

08.12.2011 / 09:19

FTSE Group уключыла Evraz plc і Polymetal Int у склад аднаго з самых уплывовых індэксаў Еўропы — FTSE 100 — па выніках яго штоквартальнага перагляду, які прайшоў 7 снежня.

Змены ў індэксе ўступяць у сілу з пачатку таргоў 19 снежня, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні FTSE Group.

У ліку выключаных з FTSE-100 кампаній — паўднёваафрыканская Lonmin, трэці па велічыні вытворца платыноідаў ў свеце. Кампаніі, выключаныя з індэкса, увойдуць у FTSE-250.

Найбуйнейшы ў Расіі вытворца срэбра «Поліметал», які пераўтварыўся ў Polymetal International, стаў першай расійскай кампаніяй у спісе FTSE 100.

Polymetal, якім валодаюць Аляксандр Несіс (18,91%), Аляксандр Мамут (10,73%) і чэшскі фонд PPF Петэра Келнэра (19,58%), — не першая кампанія, што нацэльвалася на FTSE 100.

У кастрычніку стала вядома, што кампанія «Полюс золата», падкантрольная Сулейману Керымаву і Міхаілу Прохараву, не змагла атрымаць дазвол на правядзенне лістынгу ў Лондане ад урада Расіі.

КаМ