Губернатару, які прадаваў месца Абамы ў сенаце ЗША, далі 14 гадоў турмы

08.12.2011 / 09:23

Былы губернатар амерыканскага штата Ілінойс Род Благоевіч атрымаў 14 гадоў турмы за спробу ўзбагаціцца за кошт фактычнага продажу крэсла сенатара ЗША, якое да свайго абрання прэзідэнтам займаў Барак Абама,
паведамляе Associated Press.

Доказная база на Благоевіча была сабраная падчас праслухоўвання яго тэлефонных размоваў. Пасада сенатара ў ЗША выбіраецца, аднак калі той ці іншы чалец верхняй палаты амерыканскага кангрэса спыняе свае паўнамоцтвы датэрмінова, у шэрагу штатаў губернатар прызначае новага сенатара сам.

Благоевічу пагражала 300 гадоў турмы.