Кіраўнік Дзяржкантролю прызнаў, што цэны выраслі ў 3 разы
І вінаваціць бізнэс у чорнай няўдзячнасці.
08.12.2011 / 09:35
Кіраўнік Дзяржкантролю РБ Аляксандр Якабсон на пасяджэнні калегіі ведамства заявіў, што ў адказ на захады дзяржавы па лібералізацыі бізнес адказаў ростам цэнаў, перадае БелТА.
Кіраўнік КДК нагадаў, што для лібералізацыі работы суб’ектаў гаспадарання былі прынятыя істотныя меры: адменена ліцэнзаванне ў рознічным гандлі і грамадскім харчаванні, зведзена да мінімуму дзяржаўнае цэнавае рэгуляванне ў сферы абароту спажывецкіх тавараў.
Між тым,
паводле яго слоў, рост цэн вытворцаў з пачатку года склаў 204,3%, а «больш разваротлівыя імпарцёры, у асноўным прыватнікі, яшчэ да абвешчанага ў канцы мая цэнавага мараторыя заклалі ў адпускныя цэны магчымыя камерцыйныя рызыкі».дадаўшы, што большасць імпарцёраў занялі дамінуючае становішча на многіх сегментах ўнутранага рынку пры папушчальніцтве антыманапольнага органа.«У выніку цэны былі рэзка павялічаны не менш чым у тры разы ў параўнанні з 2010 годам», — дакараў Якабсон,
«Вось такім чынам вытворцы адказалі на высілкі дзяржавы па лібералізацыі іх гаспадарчай дзейнасці», — рэзюмаваў кіраўнік КДК.