Банкаўскай сістэме неабходна вырашаць праблему аднаўлення капіталу
08.12.2011 / 09:54
Беларускія банкі сутыкнуліся з праблемай аднаўлення і нарошчвання згубленага капіталу. Пра гэта 7 снежня напрэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў старшыня праўлення ААТ «Белзнешэканамбанк» Павел Калаур.
«Калі мы глядзім намінальныя лічбы, мы бачым дзіўную дынаміку: прырост большасці паказчыкаў і па нашым банку, і па банкаўскай сістэме. Але хацелася б казаць пра рэальныя велічыні, скарэктаваныя на інфляцыйныя і дэвальвацыйныя працэсы, бо гэта сур’ёзна сказіла вынікі працы банкаўскай сістэмы», — адзначыў Калаур.
Так, актывы банка ў намінальным выражэнні ўзраслі за 11 месяцаў 2011 года ў 2,5 разу, у рэальным (з улікам інфляцыі) — толькі на 23%, а ў доларавым эквіваленце — знізіліся на 12,6%.
Як адзначыў Калаур, «цікавая сітуацыя» склалася па нарматыўным капітале, які ў намінальным выражэнні за 11 месяцаў вырас на 55,1% і на 1 снежня сфарміраваўся на ўзроўні 1,44 трлн. рублёў.
Аднак у рэальным выражэнні капітал знізіўся на 23,7%, а ў доларавай ацэнцы — на 45,9%.«Гэта праблема характэрная для ўсёй банкаўскай сістэмы, і яе неабходна вырашаць, бо ёсць даволі жорсткія патрабаванні Нацбанка, а іншымі яны і не могуць быць, бо ёсць Банкаўскі кодэкс, прынцыпы і стандарты міжнароднай практыкі», — падкрэсліў кіраўнік «Белзнешэканамбанка».
Паводле яго слоў, «Белзнешэканамбанк» нарошчванне капіталу мае намер ажыццяўляць шляхам забеспячэння запланаванага ўзроўню прыбытку паводле вынікаў 2011–2012 гадоў, правядзення пераацэнкі асноўных сродкаў, павелічэння статутнага фонду банка ў першым квартале 2012 года і прыцягнення дадатковага доўгатэрміновага субардынаванага крэдыту.
Як адзначыў Калаур, «Белзнешэканамбанк» разлічвае атрымаць ад свайго асноўнага ўласніка расійскага «Внешэканомбанка» ў 2012 годзе не менш як 20 млн. долараў для павелічэння нарматыўнага капіталу.
Ён падкрэсліў, што менавіта прыход «Внешэканомбанка» ў 2008 годзе ў якасці стратэгічнага інвестара забяспечыў «Белзнешэканамбанку» дадатковыя стымулы да развіцця. За мінулы перыяд «Внешэканомбанк» удзельнічаў у трох падпісках на акцыі і ўнёс у статутны фонд беларускага банка 270 млн. долараў у эквіваленце. Нарматыўны капітал за гэты ж перыяд узрос у 17,1 разу, актывы — у 15,6 разу, патрабаванні да эканомікі — у 14,9 разу.
Па стане на 1 снежня 2011 года «Внешэканомбанк» выдаў «Белзнешэканамбанку» крэдыты на суму, эквівалентную 460,4 млн. долараў. Акрамя таго, «Белзнешэканамбанк» прыцягнуў крэдыты даччыных банкаў «Внешэканомбанка» прыкладна на 100 млн. долараў.
«Прыбытак, атрыманы банкам за 11 месяцаў гэтага года, у 2,6 разу перавысіў узровень аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 134,9 млрд. рублёў. Мы разлічваем, што паводле вынікаў года банк атрымае не менш як 170 млрд. рублёў прыбытку», — адзначыў Калаур.
Што да якасных паказчыкаў працы банка, то рэнтабельнасць актываў у