Беларусь працягне падрыхтоўку сваіх ваенных кадраў у Расіі

08.12.2011 / 09:54

Цяпер у ваенных вышэйшых навучальных установах Расіі вучацца больш за 500 беларускіх ваеннаслужачых і, нягледзячы на наяўнасць уласнай эфектыўнай сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў для Узброеных сіл, Беларусь працягне падрыхтоўку сваіх ваенных кадраў у РФ
. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 7 снежня паведаміў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.

«Вопыт Расіі для нас неацэнны. Мы будзем яго выкарыстоўваць», — сказаў начальнік Генштаба.

Паводле даных Міністэрства абароны Беларусі, 523 беларускія ваеннаслужачыя сёння вучацца ў 27 ваенна-вучэбных установах Расіі. З іх 485 курсантаў і 38 афіцэраў.

У межах сумеснай ваенна-навуковай дзейнасці рэалізуецца комплексная праграма ваенна-навуковага супрацоўніцтва міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі на 2011–2015 гады.