Пінскія ўлады расказваюць, як эканоміць ваду і электрыку

08.12.2011 / 10:04

Матэрыялы аб тым, як правільна мыцца, хадзіць у прыбіральню і карыстацца электрычнымі прыборамі сінхронна з’явіліся ў дзяржаўных гарадской і раённай газетах.

Праграмы такой тэматыкі рыхтуюцца на мясцовым тэлебачанні. Акрамя таго, інфармацыю аб эканоміі ваду і цяпла размесцяць на «жыроўках» пінчукоў.