У Беларускай арміі з'явяцца баявыя праграмісты
08.12.2011 / 10:27
Падраздзяленні па процідзеянні кіберпагрозам ствараюцца ў беларускай арміі.
Аб гэтым паведаміў учора журналістам начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі, першы намеснік міністра абароны
«Мы вельмі глыбока ацэньваем інфармацыйны складнік уздзеяння на Узброеныя Сілы, на ваенную бяспеку. Мы ствараем шэраг падраздзяленняў, якія ў гэтай інфармацыйнай сферы займаюцца процідзеяннем выклікам і пагрозам. Кіберпрастора робіцца тым жа полем бою, як і звычайныя тэрыторыі, дзе вядуць баявыя дзеянні войскі. Не рэагаваць на гэта мы не можам», — сказаў Пётр Ціханоўскі.