У Слуцку шэсць гадзін дзяўблі сцены, каб выратаваць ката

08.12.2011 / 11:02

У вентыляцыйнай шахце аднаго з дзевяціпавярховых дамоў у Слуцку чацвёра сутак без ежы і вады праседзеў кот. Хатні гадаванец збег з кватэры ў гэтым жа пад'ездзе, выйшаў на дах і праваліўся ў вентыляцыйную шахту. Кот упаў на ўзровень першага паверха і чатыры дні праседзеў у шахце, гучна мяўкаючы.

Для таго каб вызваліць жывёла, прыйшлося праводзіць шматгадзінную выратавальную аперацыю з прыцягненнем розных службаў, распавядае Інфа-Кур'ер. Спачатку жыхары дома выклікалі аварыйную брыгаду водаканала, але рабочыя не змаглі нічога зрабіць - у іх не было спецыяльнага інструмента. Потым выклікалі супрацоўнікаў ЖКГ. Тыя паспрабавалі прабіць сцяну ў падвале дома, потым - у санвузле адной з кватэр першага паверха, але дастаць ката не змаглі.

Толькі прарабіўшы дзірку памерам 30х40 з лесвічнай пляцоўкі, працаўнікі ЖЭУ змаглі дастаць няшчасную жывёлу. Усяго працы па выратаванні ката занялі 6 гадзін.