Румас: Аб'ём эмісіі на 2012 год вызначаны і не будзе змяняцца

08.12.2011 / 12:08

Аб’ём эмісіі ў Беларусі на 2012 год вызначаны ў памеры 7 трлн. рублёў і не будзе змяняцца. Аб гэтым заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас.

Сяргей Румас адзначыў, што ключавым момантам эканомікі на наступны год з’яўляецца эмісія, якая не перавысіць 7 трлн.

«Гэтая эмісія вызначана прагнозам. Упор будзе зроблены на неэмісійныя крыніцы, на ўнутраныя крыніцы прадпрыемстваў, якіх на кожным — вялікае мноства», — сказаў ён. Таму аб’ём эмісіі вызначаны і не будзе змяняцца, падкрэсліў віцэ-прэм’ер.