У ЗША адмянілі смяротны прысуд 30-гадовай даўніны

08.12.2011 / 15:07

Мумія Абу-Джамал правядзе рэшту жыцця ў турме: у ЗША перагледзелі смяротны прысуд, вынесены 30 гадоў таму актывісту руху афраамерыканцаў «Чорныя пантэры».

Ён быў прысуджаны да вышэйшай меры пакарання за забойства белага паліцэйскага. Аднак многія лічаць Абу-Джамала ахвярай расісцкіх забабонаў у амерыканскім правасуддзі.