Германія, Францыя і Брытанія не дамовіліся па зменах у дамову ЕС
09.12.2011 / 08:44
Гадзінная сустрэча Меркель, Кэмерона і Сарказі не дала выніку. Як мяркуецца, зараз Нямеччына і Францыя паспрабуюць увесці новыя нормы ўнутры зоны еўра, якая паядноўвае 17 краін. Новыя прапановы выводзяць інтэграцыю краін на новы ўзровень: кантроль за бюджэтамі і падаткамі быў бы перададзены наднацыянальным органам. На сёння гэтыя сферы ўваходзяць у кампетэнцыю нацыянальных урадаў.