Польшча рыхтуе павышэнне пенсійнага веку да 67 гадоў

09.12.2011 / 08:51

Час сыходу на пенсію мае вырасці і для жанчын, і для мужчын. Гэты захад — частка комплекснай праграмы павышэння канкурэнтаздольнасці польскай эканомікі. Акрамя таго, ліквідуецца шэраг падатковых ільгот, змяняецца пенсійная сістэма. Законапраекты маюць трапіць на разгляд Сойма — польскага парламента — у студзені.

Польшча, як і іншыя еўрапейскія краіны, імкнецца надаць сваёй гаспадарцы больш устойлівасці і дынамізму. Краіна інтэнсіўна развівалася ў апошнія 20 гадоў і наблізілася да сярэднееўрапейскага стандарту. Так, ВУП на душу насельніцтва ў пераліку на купчую здольнасць дасягнуў 66% ад сярэдняга для ЕС узроўню. Для далейшага росту краіна мае намер мадэрнізаваць дзяржаўны сектар і павысіць прадукцыйнасць працы.

МБ