Лукашэнка возьме ўдзел у з'ездзе БРСМ

09.12.2011 / 10:00

Аляксандр Лукашэнка прыме сёння ўдзел у 41-м з’ездзе [вылічваюць ад стварэння камсамола] грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», які праходзіць у Мінску.

На сённяшні дзень БРСМ — адна з самых буйных моладзевых арганізацый краіны. У моладзевы саюз добраахвотна-прымусова ўваходзяць больш за 510 тыс. членаў.