Шасцігадовая Ева з Ашмянаў больш не можа трываць боль
Ёй патрэбнае дарагое абследаванне, каб знайсці прычыну падучай хваробы, прыступы якой здараюцца да ста раз за суткі.
09.12.2011 / 10:14
Міжнародны дабрачынны фонд «Шанс» просіць дапамагчы шасцігадовай Еве Чарнышовай з Ашмянаў. Ёй патрэбнае дарагое абследаванне, каб знайсці прычыну падучай хваробы, прыступы якой здараюцца да ста раз за суткі.
Ева — другое, доўгачаканае дзіця ў сям’і Чарнышовых. Да паўтарагадовага ўзросту яна расла здаровай дзяўчынкай, але аднойчы страціла прытомнасць, трапіла ў рэанімацыю. Ёй паставілі дыягназ «факальная эпілепсія». Прайшло ўжо некалькі гадоў, а прычыну захворвання высветліць так і не ўдалося.
У фондзе «Шанс» кажуць, што калі хвароба на некаторы час адступае, Ева выглядае і паводзіць сябе як звычайнае дзіця — цікаўная, рухомая, фантазіруе. Праўда, за апошні час дзяўчынцы стала горш: яе мучаць пастаянныя прыступы — да ста за суткі. Сітуацыя пагаршаецца тым, што ў медыкаў не атрымліваецца падабраць супрацьсутаргавыя лекі, якія б спынілі прыступы ці хаця б скарацілі іх колькасць.
«Мы пераспрабавалі ўсе супрацьсутаргавыя прэпараты, зарэгістраваныя ў Беларусі, — пішуць бацькі дзяўчынкі Сяргей і Вольга Чарнышовы. — Паспрабавалі замяніць на больш сучасны прэпарат Keppra (Германія), не дало вынікаў. Прыступы зрабіліся вельмі частымі, з інтэрвалам 3–4 хвіліны. Але з прычыны, што дазаванне прэпарата нарошчваецца вельмі павольна, мы жылі з надзеяй ўвесь жнівень і верасень. Наступіў кастрычнік — паляпшэнняў ніякіх, за суткі бывае больш за сто прыступаў. А з кожным прыступам гінуць клеткі галаўнога мозгу, не кажучы ўжо пра боль падчас сутаргаў ва ўсіх цягліцах. У Евы баліць усё. Пачалі кепска працаваць левая рука і левая нага. Цягнуць далей нельга.
Кажуць, Бог дае выпрабаванні чалавеку па яго сілах. Толькі дзе ўзяць сіл на тое, каб штодня бачыць, як пакутуе тваё дзіця і не мець магчымасці яму хоць
Для высвятлення прычыны ўзнікнення прыступаў дзяўчынцы неабходна прайсці абследаванне і лячэнне ў Цэнтры эпілепсіі для дзяцей і падлеткаў Schon Klinik горада Фогтэройт (Германія). Дэталёвы аналіз карціны захворвання дазволіць падабраць прэпараты, якія купіруюць прыступы, альбо з дапамогай аператыўнага ўмяшання ліквідаваць ачаг у галаўным мозгу, які правакуе хваробу.
Кошт абследавання — 19 494 еўра. Засталося сабраць 8141 еўра.
Любое Вашае ахвяраванне будзе прынятае з падзякай.
Рэквізіты для пералічэння дабрачынных ахвяраванняў
Дабрачынны рахунак № 3135000000100 у ААТ «Белгазпрамбанк»
г. Мінск, код 742
Атрымальнік: Фонд «Шанс»; УНП 805001111
Прызначэнне плацяжу: ахвяраванне на лячэнне дзіцяці Евы Чарнышовай.
Гатовую квітанцыю можна спампаваць тут.
Электроннымі грашыма EasyPay можна пералічыць сродкі на дабрачынны рахунак фонду, скарыстаўшыся аўтаматычнай формай аплаты на сайце фонду «Шанс».
Электронны кашалёк WebMoney у беларускіх рублях: B199756836033. Прызначэнне плацяжу: «Ахвяраванне на лячэнне дзіцяці Евы Чарнышовай».
Плацежная сістэма
Вы можаце пералічыць ахвяраванне з дапамогай пластыкавай банкаўскай карты VISA і MasterCard з дапамогай аплатнай сістэмы WebPay, скарыстаўшыся аўтаматычнай формай аплаты на сайце фонду «Шанс».
Міжнародны перавод:
Атрымальнік: Фонд «Шанс», дабрачынны рахунак № 3135000000100 (у еўра, расійскіх рублях, USD)
Прызначэнне плацяжу: «Ахвяраванне на лячэнне дзіцяці Евы Чарнышовай».
валюта: EUR
рахунак: 400886900000EUR
S. W. I. F. T.: COBA DE FF
валюта: RUB
рахунак: 30111810900000026155
№ 30101810200000000823 БИК 044525823 ИНН 7744001497
S. W. I. F. T.:GAZPRUMM
валюта: USD
рахунак: 3582023356001
S. W. I. F. T.: SCBL US 33
Фонд «Шанс» з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй і не выкарыстоўвае сабраныя сродкі на пакрыццё адміністрацыйных выдаткаў. Сродкі, якія пералічваюцца на дабрачынны рахунак, паступаюць на лячэнне дзяцей.
Тэлефон для даведак: