Базавая інфляцыя з пачатку года склала 113,6%
09.12.2011 / 10:33
Базавы індэкс спажывецкіх цэн (базавая інфляцыя), які выключае змяненні цэн на асобныя тавары і паслугі, што рэгулююцца дзяржавай, а таксама на тавары сезоннага характару, у лістападзе 2011 года ў параўнанні з кастрычнікам 2011 года вырас на 6%, са снежнем 2010 года — на 113,6%. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.
У тым ліку на прадукты базавы індэкс цэн вырас адпаведна на 6,3% і 127,4%, на нехарчовыя тавары — на 4,6% і на 109,7%, на платныя паслугі — на 10,5% і на 72,4%.