Мінскі Дзед Мароз прыбудзе ў сваю рэзідэнцыю ў парк Горкага 23 снежня

09.12.2011 / 10:42

Сталічны Дзед Мароз апоўдні 23 снежня ўрачыста прыбудзе ў сваю рэзідэнцыю ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага.

Я і ў папярэднія гады, Дзед Мароз чакае ў госці дзяцей 3–11 гадоў. Але не выключаны сюрпрызы і для дзяцей старэйшага ўзросту. У гэтым сезоне, як і раней, прадугледжваецца рознафарматныя сустрэчы казачнага персанажа з наведвальнікамі — індывідуальныя і групавыя.

ДМ з радасцю паслухае любімыя вершы і песні дзяцей і ўручыць падарункі з чарадзейнага куфэрка.
Кошт такога міні-дыялога працягласцю 5–7 хвілін складзе для бацькоў суму ад Br15 тыс. да Br25 тыс. Да больш працяглай сустрэчы (да 20 хвілін) і адпаведна больш дарагой (ад Br45 тыс. да Br65 тыс.) бацькам трэба падрыхтавацца загадзя разам з памочнікамі Дзядулі Мароза. У час гутаркі Мароз пацікавіцца ў дзяцей, як прайшоў адыходзячы год, прапануе гульні і загадкі, дасць наказ на наступны год, а таксама з задавальненнем выслухае верш ці песню маленькага госця і ацэніць яго навагодні касцюм.
Самыя дэмакратычныя цэны на групавое наведванне:
за 40 хвілін групе ад 5 да 20 чалавек трэба будзе заплаціць ад Br10 тыс. да Br15 тыс. за аднаго чалавека. Скааперавацца могуць школьныя класы, групы дзіцячых садоў, інтэрнатаў, турыстычныя экскурсіі, групы знаёмых паміж сабой бацькоў з дзецьмі. У праграме загадкі, гульні, выступленні дзяцей, розыгрыш падарункаў з чарадзейнага куфэрка.