Мінскія маршруткі — 5000 рублёў

Самая папулярная маршрутка ўзняла тарыф на праезд.

09.12.2011 / 11:20

У самай папулярнай маршрутцы Мінска № 1180, якая перавозіць пасажыраў з Малінаўкі ва Уручча, узняўся кошт праезду. Цяпер ён складае 5000 рублёў. Раней столькі каштаваў праезд толькі на адным рэйсе, «Малінаўка-Шабаны».

Кіроўцы адгукнуліся на чарговае падаражанне паліва. Нагадаем, 3 снежня яно падаражала на 10%.

Мінімальны кошт праезду, які захоўваецца ў некаторых маршрутках, складае 4000 рублёў.

ЯМ