«Міжнародная амністыя» патрабуе ад Лукашэнкі ўвесці мараторый на смяротную кару

09.12.2011 / 13:13

заявіла 9 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску прадстаўнік гэтай праваабарончай арганізацыі Хізэр Макгіл.

Сёння яна разам з беларускімі праваабаронцамі перадасць у Адміністрацыю прэзідэнта больш чым 160 тысяч петыцый з 30 краін з патрабаваннем увесці ў Беларусі мараторый на смяротную кару.

«У кампаніі па ўвядзенні мараторыя ўдзельнічалі самыя розныя людзі, — падкрэсліла Макгіл. — Усе яны падпісалі падрыхтаваныя „Міжнароднай амністыяй“ звароты да Лукашэнкі аб мараторыі на прымяненне смяротнай кары».

Смяротная кара ў такім выглядзе, у якім яна рэалізуецца ў Беларусі, не толькі парушае права на жыццё, але і прызнана камітэтам па правах чалавека ААН катаваннямі для сваякоў асуджаных. «У прыватнасці, сваякам не выдаюць цела, не паведамляюць месца пахавання і вельмі позна паведамляюць аб прывядзенні прыгавору ў выкананне», — канстатавала Макгіл.

Паводле яе слоў, нідзе ў свеце не існуе судовай сістэмы, якая была б застрахавана ад памылкі.

«Ёсць небяспека, што прыгавораныя да смерці Канавалаў і Кавалёў не з’яўляюцца сапраўды вінаватымі. Гэта мы бачылі і падчас судовага працэсу над імі, калі нават пацярпелыя сумняваліся ў іх віне. Таму мы просім Аляксандра Лукашэнку памілаваць асуджаных і ўвесці мараторый на смяротную кару ў Беларусі», — заявіла прадстаўнік «Міжнароднай амністыі».