Лукашэнка: Беларусь можа стаць адной з самых ліберальных дзяржаў
09.12.2011 / 13:42
Аб гэтым сёння на
«Сёння ў свеце крызіс не толькі фінансаў, але і ліберальнай дэмакратыі. Еўропа не ведае, што рабіць з бунтуючымі імігрантамі. Фінансавая сталіца свету Лондан трымціць ад вулічных марадзёраў. Учорашнія абаронцы бязмежнай волі ў Інтэрнэце ўжо пераглядаюць свае пазіцыі, — адзначыў ППРБ. — На гэтым фоне Беларусь хутка можа апынуцца адной з самых ліберальных краін у свеце».
Звяртаючыся да ўдзельнікаў з’езду, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Думаю, што кожны з вас карыстаецца Інтэрнэтам. І вы самі бачыце — вас ніхто ў ім не абмяжоўвае».
Паводле слоў Лукашэнкі, Інтэрнэт робіцца ўсё больш даступным і становіцца сур’ёзнай часткай нацыянальнай эканомікі. «Імгненныя плацяжы, электронная гандаль,
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што дасягненнямі тэхнікі, на жаль, карыстаюцца ўсе, у тым ліку падпальшчыкі бунтаў, камп’ютарныя жулікі і тэрарысты. «Таму мы павінны абараняць нашы сеткі, як гэта робяць ва ўсіх краінах свету, ад хакераў, тэрарыстаў і пагромшчыкаў», — дадаў ён.