Лукашэнка даручыў ураду даць моладзі магчымасць зарабляць

09.12.2011 / 13:53

Урад павінен даць моладзі магчымасць зарабляць. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння, выступаючы на ​​41-м з’ездзе БРСМ.

«Запішыце як першачарговую задачу: дайце моладзі нармальныя працоўныя месцы з добрай зарплатай. Гэта не папулізм. Гэта выгадна дзяржаве, асабліва цяпер».