Лукашэнка ставіць перад Беларуссю прыклад «азіяцкіх тыграў»
09.12.2011 / 14:08
Аляксандр Лукашэнка не сумняваецца ў тым, што краіне ўдасца пераадолець існуючыя сёння
«Той, хто верыць у сябе і ў сваю краіну, можа тварыць цуды», — заявіў А. Лукашэнка, выступаючы ў пятніцу ў Мінску на з’ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
У якасці прыкладу ён прывёў азіяцкія краіны. «Усяго некалькі дзесяцігоддзяў таму ўсе яны былі абсалютнымі жабракамі. Напаўголыя людзі жылі ў трысняговых хацінах, галадалі і біліся адзін з адным за свежую ваду», — сказаў А. Лукашэнка.
Пры гэтым, паводле яго слоў, «усе гэтыя нацыі паверылі ў сябе, адмовіліся ад унутраных разладвў і не разбрыліся па белым свеце ў пошуку шчасця, а пачалі ўладкоўваць сваю родную зямлю». «І здарылася тое, што пасля назвалі цудам «азіяцкіх тыграў». «На месцы гэтых хацін выраслі стопавярховыя хмарачосы, а мільёны жыхароў гэтых краін па дабрабыце сталі поруч з вядучымі народамі планеты», — сказаў А. Лукашэнка.
Ён са шкадаваннем адзначыў, што ў Беларусі
«ёсць і такія, хто любіць ныць, скуголіць і запэўніваць усіх, што нічога добрага не будзе, і перспектывы цёмныя».Пры гэтым ён успомніў, што ў сярэдзіне
калі шматлікія сем’і думалі не пра размытнёўку другой іншамаркі, а пра тое, што яны будуць заўтра ёсць на абед», — адзначыў А. Лукашэнка.
«Але мы выкараскаліся, выстаялі. І калі мы адолелі тыя праблемы, якія тады здаваліся невырашальнымі, то хіба ёсць сумневы ў тым, што мы справімся і цяпер», — заявіў ён.