Някляеў прапанаваў надаць Нацыянальнай бібліятэцы імя Васіля Быкава

10.12.2011 / 18:28

Пра гэта пісьменнік, экс-кандыдат у прэзідэнты заявіў падчас 16-га з’езда Саюза беларускіх пісьменнікаў, што праходзіць у суботу ў Мінску. Някляеў прапанаваў звярнуцца ў гэтай справе да міністра культуры Паўла Латушкі.

Таксама Уладзімір Някляеў прапанаваў прыняць рэзалюцыю аб тэрміновым вызваленні ўсіх палітвязняў, паведамляе Радыё Свабода.