«Рэал» — «Барселона» — 1:3 + відэа

216-е іспанскае Эль-Класіка ў гісторыі.

11.12.2011 / 02:02

У матчы 15-га тура чэмпіянату Іспаніі «Барселона» выйграла 10 снежня ў гасцях у мадрыдскага «Рэала» з лікам 3:1.

Мадрыдцы першымі адкрылі лік. На 1-й хвіліне вызначыўся, дзякуючы рыкашэту, Бензема. На 30-й хвіліне Алексіс Санчэс (пас — Месі) лік зраўняў, потым быў аўтагол Марсела на 53-й хвіліне. Пераможную кропку на 66-й паставіў Сэск Фабрэгас (пас — Алвес). Пасля гэтага "Рэал" фактычна стаў.

Па ацэнках спецыялістаў, за Эль-Класіка сёння назіралі паўмільярда чалавек.

«Барселона» нагнала «Рэал» (у камандаў па 37 балаў), але ў падапечных Маўрыньё — на гульню меней.

nn.by