У Маскве апазіцыя падала заяўку на 50-тысячны мітынг
12.12.2011 / 14:22
У маскоўскую мэрыю пададзеная заяўка напаведаміла сябра палітрады руху «Салідарнасць» Надзея Міцюшкіна.50-тысячны мітынг на Васільеўскім спуску 24 снежня, правесці які паабяцалі арганізатары мітынгу на Балотнай плошчы,
Заяўнікі прапанавалі маскоўскай мэрыі тры пляцоўкі: Васільеўскі спуск, Манежная плошча і праспект Сахарава.
Арганізатары гатовыя да перамоваў з прадстаўнікамі сталічных уладаў з нагоды месца правядзення акцыі.
У суботу на Балотнай плошчы прайшоў шматтысячны мітынг за сумленныя выбары. Паводле дадзеных ГУУС, на мітынг прыйшлі 25 тысяч чалавек, паводле дадзеных арганізатараў — да 80 тысяч чалавек.