Гарантыя 75%: У навагоднюю ноч будзе спакойнае і камфортнае зімовае надвор'е

Удзень будзе мінус 2—7°С.

12.12.2011 / 15:38

Згодна з папярэднім прагнозам у навагоднюю ноч у Беларусі чакаецца спакойнае і камфортнае зімовае надвор’е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 12 снежня на відэабрыфінгу ў Мінску.

Паводле яго слоў, тэмпература паветра ў навагоднюю ноч чакаецца мінус 2–7°С, днём 1 студзеня мінус 1–5°С. Прагназуецца таксама часам невялікі снег. Сіноптык зазначыў, што такое надвор’е будзе спрыяльнае для правядзення навагодніх святаў. «Надвор’е будзе камфортнае, каб пасля бою курантаў прагуляцца і павадзіць карагоды каля ёлкі на вуліцы», — сказаў Рабаў.

Паводле яго слоў, прагноз апраўдаецца з верагоднасцю 75%.