У Мінску, ля Камароўкі шалёны сабака пакусаў восем чалавек

Здарэнне адбылося на вуліцы Веры Харужай.

14.12.2011 / 16:04

Бадзяжнага сабаку злавілі, у яго выявілі вірус шаленства.

Адны пацярпелыя звярнуліся да медыкаў самі, іншых знайшлі падчас пакватэрнага абыходу жылых дамоў. Цяпер яны праходзяць курс лячэння ў 1-й цэнтральнай раённай паліклініцы.

Ці захварэў на шаленства хтосьці з пакусаных мінчукоў, пакуль не вядома.