Васілій Уткін узяў удзел у суботнім мітынгу апазіцыі ў Маскве

15.12.2011 / 10:31

Расійскі журналіст і тэлекаментатар Васіль Уткін прыняў удзел у мітынгу супраць фальсіфікацыі выбараў, што прайшоў 10 снежня ў сталіцы Расіі. Пра тое, што Уткін прымаў удзел у шэсці — сам журналіст пацвердзіў у сваім профілі на сайце Sports.ru.

Паводле ацэнак журналістаў, у суботнім мітынгу супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў у Дзярждуму, узялі удзел ад 50 да 60 тыс. чалавек. Міліцыя ацаніла колькасць удзельнікаў у 25 тыс.

***

Васілій Уткін — вядомы спартовы журналіст, галоўны рэдактар спартовых тэлеканалаў НТВ+. Пры канцы верасня 2011 г. знішчальна выказаўся пра мінскі матч БАТЭ — «Барселона» (0:5), назваўшы БАТЭ калгаснай камандай, а яе трэнера Віктара Ганчарэнку «бульбяной душой», звінаваціўшы яго ў тым, што Ганчарэнка выставіў на гульню другі склад, а каталонцы прывезлі ўсіх зорак. Гэта не было праўдай, і выказванні Уткіна выклікалі абурэнне ў беларускай інтэрнет-прасторы. Беларусы тады кляліся, што барысаўскі клуб яшчэ пакажа. Але, па іроніі лёсу, БАТЭ не змагло выйсці ў плей-оф Лігі Еўропы, а ў апошнім туры Лігі чэмпіёнаў прайграла ў гасцях другому складу «Барселоны» з лікам 0:4.

nn.by