У бліжэйшыя трое сутак — дрэннае надвор’е з дажджом і мокрым снегам
Уначы — мінусавая тэмпература.
15.12.2011 / 13:47
Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 16 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег), у асобных раёнах моцныя. Ноччу месцамі туман. Па поўначы слабы галалёд,
на асобных участках дарог галалёдзіца, месцамі наліпанне мокрага снегу.Вецер пераменных напрамкаў, 3–8
У Мінску ў пятніцу воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3–8
У суботу, 17 снежня, сіноптыкі прагназуюць у краіне воблачнае з праясненнямі надвор’е.На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, днём месцамі моцныя, па захадзе — з мокрым снегам. Вецер паўднёвай чвэрці 7–12
У нядзелю чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.Ноччу на большай частцы тэрыторыі Беларусі, а днём месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер паўднёвы,